Нацбанк Украіны спыняе разлікі ў беларускіх і расійскіх рублях
Нацыянальны банк Украіны / twitter.com/NBUkraine
Нацыянальны банк Украіны забараніў разлікі ў беларускіх і расійскіх рублях, а таксама любыя аперацыі з прадпрыемствамі і фізічнымі асобамі Беларусі і Расіі, паведамляе РБК-Украіна.
Ва Украіне абвешчана ваеннае становішча. У Кіеве лічаць, што Беларусь падтрымала расійскую агрэсію. Напярэдадні ўкраінскія памежнікі заяўлялі, што іх атакуюць у тым ліку і з беларускай тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.