Нацбанк выступіў супраць ідэі ўвесці для ІП збор за зняцце наяўных
Нацыянальны банк Беларусі / TUT.BY
Нацыянальны банк не падтрымаў ініцыятыву Камітэта дзяржаўнага кантролю ўвесці збор з індывідуальных прадпрымальнікаў за зняцце наяўных са сваіх рахункаў звыш устаноўленага ліміту. Гэта вынікае з адказу Міністэрства фінансаў, які паступіў ў адрас Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (РКП).
У звароце гаворка ішла аб прапановах Камітэта дзяржкантролю істотна павялічыць падаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя збору за зняцце наяўных, КДК прапаноўваў таксама скасаваць адзіны падатак для ІП, павялічыць плацяжы ў ФСАН, узмацніць крымінальную адказнасць за правапарушэнні ў падатковай сферы, а таксама ўвесці крымінальную адказнасць за выплаты ў канвертах і нявыплату ў ФСАН.
Між тым у Мінпрацы і сацабароны падтрымалі ідэю павялічыць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Там мяркуюць, што ў гэтым рашэнні "закладзена станоўчая дынаміка фарміравання крыніц сацыяльных выплат".
Што тычыцца ўзмацнення крымінальнай адказнасці за "падатковыя" злачынства, то вялікая частка прапаноў у гэтай сферы таксама не прайшла — яна "на дадзены момант у праект не ўключана", гаворыцца ў лісце Мінфіна.
"Канфедэрацыя захоўвае асцярожны аптымізм з нагоды атрыманага адказу Міністэрства фінансаў", — адзначылі ў РПК. Там таксама падкрэслілі, што прадстаўнікі канфедэрацыі маюць намер прыкласці "ўсе намаганні для недапушчэння прыняцця непрадуманых рашэнняў, якія пагаршаюць становішча бізнэсу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.