Нацбанк знізіў нарматыў абавязковых валютных рэзерваў для банкаў
Папярэдні раз гэта адбылося ў сакавіку.
Нарматыў абавязковых валютных рэзерваў, якія дэпануюцца ў Нацыянальным банку банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, быў паніжаны з 9% да 8%. Адпаведную пастанову днямі прыняло праўленне Нацбанка.
БЕЛТА нагадвае, што папярэдні раз нарматыў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце зніжаўся ў сакавіку 2015-га — з 10% да 9%.
Адзначаецца, што нарматыў абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у нацыянальнай валюце ад фізічных асоб не змяніўся, ён складае 0%, ад юрыдычных асоб — паніжаны з 9% да 8%.
Фота: ria.ru