Начальніка цэха "Гомсельмсаша" судзяць па абвінавачані ў здрадзе дзяржаве

Пракурор Юрый Булынка / "Гомсельмаш"
Пракурор Юрый Булынка / "Гомсельмаш"

Начальнік аднаго з цэхаў "Гомсельмаша" трапіў пад суд па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве. Пра гэта заявіў пракурор горада Юрый Булынка, які 1 чэрвеня выступаў перад калектывам прадпрыемства, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Выступ пракурора прысвячаўся адказнасці за "дзейнасць экстрэмісцкай накіраванасці". У якасці прыкладу ён згадаў і начальніка цэха завода. Дэталі справы Булынка не раскрыў. Ён паведаміў толькі, што справу ўжо разглядаюць у Гомельскім абласным судзе.

Як заўважыла "Медыязона", у раскладзе суда можна знайсці закрытае судовае пасяджэнне, на якім будуць разглядаць справу Уладзіслава Пудзяка па тым жа артыкуле. Поўны цёзка Пудзяка быў намеснікам старшыні камісіі на прэзідэнцкіх выбарах.

Дарэчы, за здраду дзяржаве прадугледжваецца ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У красавіку Гомельскі абласны суд вынес прысуд інжынеру "Гомсельмаша" Мікалаю Давыдаву. Яго асудзілі на два гады калоніі, абвінаваціўшы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі