Начальнік ДАІ, які збіў жанчыну, адхілены ад пасады і сядзіць у СІЗА

Начальнік ДАІ, які збіў жанчыну, адхілены ад пасады і сядзіць у СІЗА

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ Баранавічаў, які сеў за руль п’яным і насмерць збіў жанчыну-пешахода, адхілены ад пасады. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на намесніка начальніка УДАІ МУС Беларусі Аляксандра Цагельніка. Прадстаўнік ведамства нагадаў, што згодна з палажэннем аб праходжанні службы ў органах унутраных справаў супрацоўніка могуць часова адхіліць ад пасады, калі ён робіцца падазраваным або абвінавачаным па крымінальнай справе. Калі супрацоўніка бяруць пад варту, яму перастаюць налічваць заробак і дзяржаўныя дапамогі.

Паводле Цагельніка, кіраўніка Баранавіцкай ДАІ змясцілі ў следчы ізалятар. Але ён будзе звольнены з органаў “у любым выпадку”. На затрыманага даішніка завялі крымінальную справу паводле ч.4 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі