Начальнік Генштаба сказаў, чаму не хоча грамадзянскіх назіральнікаў на вучэннях

Начальнік Генштаба сказаў, чаму не хоча грамадзянскіх назіральнікаў на вучэннях

Начальнік Генштаба — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў патлумачыў, чаму ён супраць прысутнасці грамадзянскіх назіральнікаў на вайсковых вучэннях "Захад-2017". Як распавядала Еўрарадыё, з такой прапановай выступалі актывісты Андрэй Дзмітрыеў і Эдуард Пальчыс

Заява намесніка міністра прагучала брыфінгу, які прайшоў 29 жніўня ў Мінску. 

"Апошнім часам шмат з'яўляецца аналітыкаў. Людзей, якія раяць, як праводзіць вучэнні, спрабуюць стварыць групу па кантролі за вучэннямі. Ведаеце, я прайшоў усе прыступкі вайсковай адукацыі. І, прызначаючы мяне на гэтую пасаду, кіраўнік дзяржавы ўлічваў мае здольнасці і веды. Я прафесіянал. Калі ж вы мяне запросіце ў клініку, дзе праводзяць аперацыі на сэрцы, я не змагу раіць гэтым людзям. Я не змагу стварыць з такіх жа, як я, групу, якая будзе кантраляваць правядзенне аперацый. Таму не бударажце грамадскасць", — цытуе nn.by словы Белаконева, звернутыя да грамадскіх актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі