Начальніка мазырскай міліцыі звольнілі за п'янае кіраванне аўтамабілем

21 чэрвеня гэтага года ў Мазыры супрацоўнікі ДАІ затрымалі начальніка Мазырскага РАУС, які кіраваў службовай аўтамашынай. Як выявіла экспертыза, падчас кіравання транспартным сродкам ён быў у стане алкагольнага ап'янення, адзначае БЕЛТА. На кіраўніка міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол. Пасля завяршэння службовай праверкі было вырашана звольніць яго з органаў унутраных спраў.

Дарэчы, зараз Мазырскі РАУС мае вакантнай пасаду не толькі начальніка аддзела. Як высветліла Еўрарадыё, пустуе і пасада яго першага намесніка — начальніка крымінальнай міліцыі, а таксама проста намесніка — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі