Начальнікам Службы бяспекі кіраўніка Беларусі стаў Віктар Шынкевіч
Да прызначэння ён быў намеснікам начальніка Службы бяспекі.
"Думаю, што вы больш, чым хто-небудзь, ведаеце аб сутнасці гэтай службы, вы ведаеце, якая адказнасць на Службе бяспекі", - сказаў Лукашэнка Віктару Шынкевічу.
Раней пасаду кіраўніка Службы бяспекі Лукашэнкі займаў палкоўнік Андрэй Уцюрын. 11 кастрычніка ён быў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі.