“Начнога Дзімулю” асудзілі за паклёп на начальніка Віцебскай ДАІ

“Начнога Дзімулю” асудзілі за паклёп на начальніка Віцебскай ДАІ

30-гадовага віцебляліна асудзілі за паклёп на начальніка мясцовай ДАІ. Карыстальнік пад нікам “Начны Дзімуля” размясціў ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте інфармацыі, нібыта новы кіраўнік дзяржаўтаінспекцыі зладзіў дэбош у адной з кавярняў горада разам з былым калегам і нават спрабаваў увесці адтуль дзяўчат, якія ім спадабаліся. За паненак нібыта заступіўся малады чалавек, які збіў хуліганаў. Па версіі “Начнога Дзімулі”, начальнік ДАІ падкупаў сведкаў і саміх дзяўчат, каб не страціць працу і жонку.

Міліцыя занялася праверкай гэтай інфармацыі і высветліла, што новы начальнік ДАІ, які прыехаў у Віцебск з іншай вобласці, увогуле ніколі не быў у гэтай кавярні. Пры гэтым ён мае нямала нядобразычліўцаў сярод падначаленых з-за сваёй патрабавальнасці і прынцыповасці.

Упраўленне ўласнай бяспекі МУС па Віцебскай вобласці даволі хутка знайшло распаўсюдніка інфармацыі ў сацыяльнай сеткі. Да “Начнога Дзімулі” прыйшла дадому і агледзілі яго кампутар. Спачатку ён казаў, што не мае ніякага дачынення да паклёпу, а затым заявіў, што знайшоў інфармацыю пра дэбош у кавярні на адным з сайтаў.

Тым не менш на яго завялі адміністратыўную справу і ён напісаў ліст начальніку ДАІ, у якім прасіў прабачэння за свій учынак. Суд абавязаў мужчыну напісаць абвяржэнне ў той самай групе ВКонтакте, дзе была апублікаваная непраўдзівая інфармацыя, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі