"Начныя ваўкі" заехалі ў Польшчу з Калінінграда. Фота
Польскія памежнікі не перашкаджалі расійскім байкерам.
Расійскія байкеры з клуба "Начныя ваўкі" бесперашкодна заехалі на тэрыторыю Польшчы. Як паведамляе dziennik.pl, расійскія матацыклісты ўшанавалі памяць загінулых савецкіх салдатаў, пахаваных на могілках у Браневе. Пасля цырымоніі байкеры вярнулся назад у Калінінград.
Польскія памежнікі кажуць, што яны не правяралі наяўнасць у калоне байкерскіх клубаў, а праверылі кожнага матацыкліста паасобку. Калону з 200 расійскіх байкераў да могілак у Браневе суправаджалі польскія паліцыянты.
Інцыдэнтаў па дарозе не было. у мотапрабегу прыняў удзел губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Мікалай Цуканаў.
Нагадае, што раней Польшча і Нямеччына забаранілі "Начным ваўкам" уезд на сваю тэрыторыю.
Фота — РАР