Надвор'е на нядзелю 25 верасня: замаразкі ноччу і да +17-ці днём
Замаразкі ў Беларусі / Еўрарадыё
Ад нуля да мінус двух — такая тэмпература паветра чакаецца ў начны час у заходніх раёнах Беларусі ў нядзелю 25 верасня, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Акрамя таго, уначы і раніцай магчымы туман. Верагодная пераменная воблачнасць і кароткачасовыя дажджы па паўночным усходзе краіны. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, па паўночным усходзе — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы — ад 1 да 7 градусаў цяпла. Днём па паўночным усходзе будзе да +10-ці, па паўднёвым захадзе — да +17-ці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.