Надвор'е ў нядзелю: сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах
Максімальная тэмпература паветра -3.. +2°С, па захадзе да +4°С / pixabay
Сіноптыкі папярэдзілі кіроўцаў пра галалёдзіцу, якая захаваецца на дарогах у нядзелю, 12 лютага.
У гэты выходны абыдзецца без ападкаў. Вецер будзе паўночна-заходнім, заходнім умераным, і толькі па ўсходзе — імпэтным. Максімальная тэмпература паветра ў нядзелю складзе -3.. +2°С, па захадзе яшчэ крыху цяплей — там паветра прагрэецца да +4°С.
У Мінску будзе хмарна, але таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ўдзень -1..+1°С, а ўвечар слупок тэрмометра можа апусціцца да -3°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.