Наезд на аўтамабілі на стэлу з назвай Століна быў спробай самагубства

Разбіты легкавік каля стэлы

Разбіты легкавік каля стэлы / sk.gov.by

Наезд на аўтамабілі на стэлу з назвай Століна быў спробай самагубства. Следчы камітэт сцвярджае, што перад гэтым мужчына забіў жонку сякерай.

Як паведамляла Еўрарадыё, уначы 15 сакавіка Volkswagen на вялікай хуткасці (звыш 180 км/г) сутыкнуўся са стэлай на ўездзе ў Столін. 38-гадовы кіроўца атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны, пагрозы яго жыццю няма.  

А раніцай стала вядома, што ў доме мужчыны знайшлі цела яго 39-гадовай жонкі (яе знайшоў сын і паведаміў бабулі і дзядулі, а яны — міліцыі). Яна была забітая — на галаве выявілі шматлікія траўмы. На кухні ляжала сякера і сляды крыві, якія спрабавалі прыбраць.

Спроба самагубства пасля забойства жонкі — гэта адна з версій следства. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". Падазраваны затрыманы.

Наезд на аўтамабілі на стэлу з назвай Століна быў спробай самагубства

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі