Накіраваны на прымусовае лячэнне Ігар Пастноў абвясціў галадоўку
Нагадаем, што віцебскага лекара рашэннем суда Віцебскага раёна накіравалі на прымусовае лячэнне ў абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі.
Пра галадоўку Пастнова паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на віцебскага актывіста Сяргей Рыжова.
Па словах Рыжова, яму, як прадстаўніку Пастнова, не ўдаецца даведацца, хто прызначаны апекуном. Па неафіцыйнай інфармацыі, апекуном быў прызначаны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі, бо сваякоў у Пастнова няма.
Нагадаем, што, па словах праваабаронцаў, Пастнова змясцілі на лячэнне ў псіхіятрычную лякарню за яго відэавыступы ў інтэрнэце. Ён крытыкаваў стан віцебскай медыцыны.
Фота — youtube.com