Намеснік міністра працы: У Беларусі афіцыйна 24 тысячы беспрацоўных
Гэта тыя, хто стаіць на ўліку на біржы працы.
У Беларусі зарэгістравана 24 тысячы беспрацоўных. Пра гэта падчас прамой лініі карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў:
“24 200 беспрацоўных на 1 студзеня. Гэта афіцыйная статыстыка”.
Ці будуць беспрацоўных лічыць па іншаму і браць ва ўлік не толькі тых, хто стаіць на ўліку, пакуль невядома. Заканадаўства ўвесь час удасканальваецца, дадае Ігар Старавойтаў.