Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама затрыманы п'яным за рулём

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама затрыманы п'яным за рулём

Паводле неафіцыйных звестак, аднаго з намеснікаў старшыні Гомельскага гарвыканкама затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, інфармуе БелаПАН.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося ў ноч з 19 на 20 лістапада. Супрацоўнікі ДАІ спынілі чыноўніка для праверкі. Пры аглядзе выявілася, што ў крыві кіроўцы — 2,13 праміле алкаголю.

Супрацоўнікі ДАІ не каментуюць гэтую інфармацыю для журналістаў.

22 лістапада звесткі пра чыноўніка зніклі з сайта гарвыканкама ў раздзеле "Кіраўніцтва". Хаця яшчэ 21-га ён знаходзіўся на працоўным месцы ў сваім кабінеце.

У прыёмнай гарвыканкама журналістам БелаПАН паведамілі, што намеснік старшыні "быццам бы" ўжо ў іх не працуе і 21 лістапада ў яго быў апошні дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі