“Народная аўдыякніга”: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор — эфір

Абвестка "Народнай аўдыякнігі"

Абвестка "Народнай аўдыякнігі"

Летась удзельнікі праекта “Народная аўдыякніга”, у якім было задзейнічана больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў, запісалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Праект стаў паспяховым. Заяўкі далучыцца стваральнікі праекта атрымлівалі яшчэ доўгі час пасля рэлізу. І вось “Народная аўдыякніга” вяртаецца! Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то цяпер той самы чаканы момант — распачаты прыём заявак на ўдзел у запісе наступнай кнігі.

Ці час цяпер для стварэння аўдыякніг і як правільна выбраць твор, які варта начытаць? Якой літаратуры патрабуе сучаснае беларускае грамадства? Па якіх крытэрах адбіраюць удзельнікаў праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць аўдыявыдавец і адна са стваральніц і рэдактарка праекту “Народная аўдыякніга” Крысціна Дробыш і стваральнік праекта audiobooks.by, адзін са стваральнікаў праекту “Народная аўдыякніга” Мікіта Белаглазаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі