Народныя прыкметы сведчаць, што сёлета будзе дастаткова мяккая зіма
Рыбакі выйшлі на першы лёд
Народныя прыкметы сведчаць пра тое, што сёлета ў Беларусі будзе дастаткова мяккая зіма, і на Новы год моцных маразоў не прадбачыцца. Пра гэта ў гутарцы з sputnik.by распавёў вядомы беларускі этнограф Іван Крук.
Народныя прыкметы стагоддзямі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Па паводзінах жывёл, па раслінах яны дапамагалі "спрагназаваць", якім будзе лета ці зіма.
"У гэтым годзе бярозы былі вельмі доўга зялёнымі..., адсюль я раблю выснову, што зіма 2023/24 будзе мяккая і ў цэлым раўнаградусная, — кажа Крук. — Яна будзе прыкладна такой, як першыя дні снежня — маразы ў сярэднім не будуць большыя за -10 градусаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.