Нарышкін: умяшанне Захаду ў справы Беларусі і Расіі недапушчальнае

Сяргей Нарышкін / eadaily.com
Сяргей Нарышкін / eadaily.com

Беларусі і Расіі трэба ўзмацняць узаемадзеянне і патэнцыял спецыяльных службаў, лічыць дырэктар Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін. Пра гэта ён заявіў у Брэсце ў аўторак, 9 ліпеня, падчас чарговага пасяджэння сумеснай калегіі КДБ Беларусі і СВР Расіі.

"Нашы спецыяльныя службы, займаючыся такой вельмі далікатнай сферай дзяржаўнай дзейнасці, як разведка, вельмі даверліва і актыўна супрацоўнічаюць па цэлым шэрагу кірункаў, — заўважыў Нарышкін. — Перш за ўсё гэта тычыцца барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Мы актыўна абменьваемся аператыўнай, аналітычнай, сігнальнай інфармацыяй што да планаў, задумаў асобных тэрарыстычных груп, выяўлення каналаў фінансавання тэрарызму".

Як паведамляе БЕЛТА, ён таксама дадаў: "Частку часу мы аддалі такой праблеме, як спроба заходніх краін, спецслужбаў гэтых краін даволі агрэсіўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Для нас гэта абсалютна непрымальна. Таму мы, абараняючы суверэнітэт і дэмакратычныя свабоды нашых дзяржаў і грамадзян, выбудоўваем спецыяльную абарону. Вынікі сумеснай дзейнасці вельмі добрыя. Пры гэтым мы разумеем, што нам трэба ўзмацняць узаемадзеянне і патэнцыял спецыяльных службаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі