Настаўнікам дазволяць абедаць у школьных сталоўках
Настаўнікам дазволяць абедаць у школьных сталоўках / pixabay.com
У Кодэксе аб адукацыі з'явіўся новы артыкул: згодна з ім настаўнікам і выхавальнікам абавязаныя арганізаваць умовы для харчавання ва ўстановах адукацыі, піша statut.by.
Гаворка ідзе пра артыкул 54-1 Кодэксв аб адукацыі "Стварэнне ўмоў для арганізацыі харчавання педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі". Школы абавязаныя стварыць умовы для арганізацыі харчавання работнікаў. Парадак арганізацыі харчавання супрацоўнікаў, планавання выдаткаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў на гэтыя мэты, памер і парадак збірання платы за такое харчаванне вызначаюцца ўрадам.
Неўзабаве варта чакаць пастановы Саўміна, дзе гэтыя пытанні будуць дэталізаваныя.
Як распавядала Еўрарадыё, беларускія настаўнікі сутыкнуліся з праблемай: ім забаранілі купляць харчаванне ў школьных сталоўках, бо "нельга карміць педагогаў у сталоўцы па тым жа кошце, што і дзяцей, бо вучні харчуюцца ў тым ліку за кошт субсідаваных сродкаў". Настаўнікі былі вымушаныя абедаць у гардэробе ці вольных класах. На развязанне праблемы ўладам спатрэбілася некалькі месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.