У Мінадукацыі прыдумалі, што рабіць з абедамі для настаўнікаў

Школьная сталоўка / БЕЛТА
Школьная сталоўка / БЕЛТА

Настаўнікі змогуць купляць абеды ў школьных сталоўках пасля таго, як беларускі парламент ухваліць дапаўненні ў Кодэкс аб адукацыі. Гэтыя дапаўненні дазваляюць работнікам школ купляць гарачае харчаванне ў школьных сталоўках "з невялікім павышальным каэфіцыентам". Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на міністра адукацыі Андрэя Іванца.

"Гэты законапраект ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі і ў найбліжэйшы час паступіць у парламент. З улікам актуальнасці гэтай тэмы мы мяркуем, што парламентарыямі ён будзе прыняты ў самыя кароткія тэрміны", — сказаў міністр.

Іванец нагадаў, што абеды для дзяцей датуюцца дзяржавай. Таму настаўнікам і забаранілі купляць абеды ў школьных сталоўках. Педагогі тады абурыліся, паскардзіліся журналістам. Пасля агалоскі праблемы прадстаўнікі Мінадукацыі спачатку заявілі, што настаўнікі могуць харчавацца ў памяшканнях, абсталяваных халадзільнікам, чайнікам і іншымі неабходнымі электрапрыборамі, а таксама купляць ежу ў школьных буфетах. Але, да прыкладу, у рэгіёне, дзе працуе суразмоўца рэсурсу Tochka.by, буфетаў у школах няма. У выніку настаўнікі вымушаныя, каб перакусіць, зачыняцца ў класах і нават хавацца ў гардэробе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі