Наступствы скандалу на Шклоўшчыне: праверкі ў сельскай гаспадарцы Гомельшчыны

Наступствы скандалу на Шклоўшчыне: праверкі ў сельскай гаспадарцы Гомельшчыны

Праверкі праходзяць у сельскагаспадарчай галіне Гомельскай вобласці. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас падчас наведвання Мазыра паставіў задачу забяспечыць яе стабільную працу, а для гэтага да 1 красавіка трэба праверыць усе вытворчыя аб'екты і ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Даручэнне ад Румаса атрымаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. Ён мусіць пракантраляваць выкананне ў кожным раёне, на кожным сельгасаб'екце, інфармуе БЕЛТА. Такім чынам на гэта ў чыноўнікаў і кантралёраў толькі выхадныя дні.

Прэм'ер на пасяджэнні Мазырскага райвыканкама нагадаў прысутным пра нядаўнюю паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён, дзе ён трапіў на "могілкі" сельгастэхнікі і пабачыў "абасраных кароў". У выніку адбыліся адстаўкі, у тым ліку і кіраўніка Магілёўскай вобласці.

"Кантрольныя службы.... штодня выяўляюць парушэнні ў выкананні тэхналагічных рэгламентаў ў сельскагаспадарчай вытворчасці, — гаварыў гомельскім чыноўнікам Сяргей Румас. — Маюць месца абуральныя факты безгаспадарчасці на таварных фермах і фермах па ўтрыманню жывёлы, механізаваных дварах і іншых вытворчых аб'ектах".

Праверкі ў Гомельскай вобласці могуць азначаць, што можа планавацца паездка ў гэты рэгіён кіраўніка дзяржавы. Напрыклад, на чарнобыльскія ўгодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі