Насуперак вайне: Фестываль Марка Шагала праходзіць у Ерусаліме — эфір

Афіша фестываля

Афіша фестываля / Еўрарадыё

Здавалася б, вайна — гэта не час для нейкіх фестываляў, выставаў, канцэртаў ды іншых творчых імпрэз і мерапрыемстваў. Але менавіта яны дапамагаюць людзям не толькі хаця б часова забыцца на жахі вайны, але і знайсці новыя сілы для змагання. Асабліва калі гаворка пра Марка Шагала і фестываль, звязаны з яго творчасцю. Менавіта таму арганізатары чарговага Фестывалю Марка Шагала вырашылі не чакаць лепшых часоў, а правялі яго, як звычайна, у ліпені на пляцоўках Ерусаліма. На пляцоўках — бо гэта былі і выставы мастакоў, і тэатральныя пастаноўкі, і канцэрты, і шмат чаго яшчэ.

Што з сябе ўяўляе Фестываль Марка Шагала і якія мэты пераследуюць яго арганізатары? Чым быў адметны сёлетні фестываль і якія цікавосткі пабачылі наведнікі? Чаму мастацтва — гэта важна і ці могуць творцы існаваць па-за вайной ці палітыкай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадзюсарка Фестывалю Марка Шагала ў Ерусаліме, фолк-спявачка, кампазітарка Ірэна Катвіцкая, а таксама творчы дуэт мастакоў з Віцебска — Лілія Паўлава і Павел Сарапеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі