Фiяска года: у мінскай краме абрынуліся палічкі з алкаголем

Фiяска года: у мінскай краме абрынуліся палічкі з алкаголем

Абсалютна трагічны выпадак адбыўся ў мінулую нядзелю ў адной з мінскіх харчовых крамаў. Пасярод гандлёвай залы абрынуліся палічкі з алкаголем. На падолзе апынулася некалькі дзясяткаў бутэлек з віном.

Такія фота пад Новы год — проста пекла для спажыўца! Першымі на "навагоднюю трагедыю" звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале фудхантараў "Мерзкий Кокобай". Паглядзіце: адна з бутэлек цудам утрымалася на месцы, застаўшыся стаяць на палічцы. Вось гэта воля да жыцця!

Фiяска года: у мінскай краме абрынуліся палічкі з алкаголем
Фота: t.me/koko_by

Дзе адбылася гэтая катастрофа? Па звестках Еўрарадыё, фота зроблена ў краме Bigzz на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД. У краме здарэнне пацвярджаюць, але распавядаюць неахвотна, маўляў, "навошта выносіць смецце з хаты".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі