Наваполацкі "Нафтан" атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
Гульцы наваполацкага "Нафтана" атрымалі доўгачаканую першую перамогу ў матчах 26-га чэмпіянату Беларусі па футболе.
12 траўня на сваім полі яны прымалі гасцей з ФК "Слуцк" і выйгралі з лікам 1:0. Адзіны гол забіў паўабаронца наваполацкай каманды Андрэй Якімаў на 68-й хвіліне гульні.
У іншых матчах чацвярга футбалісты мазырскай "Славіі" разграмілі гасцей з ФК "Мінск" — 6:2, "Іслач" прайграла "Белшыне" — 2:3, а "Гарадзея" саступіла "Віцебску" — 0:2.
Сёння ў Гродне яшчэ адбываецца сустрэча паміж мясцовым "Нёманам" і барысаўскім БАТЭ. Гродзенская каманда засталася адзінай, якая яшчэ не перамагала ў гэтым першынстве.
Нагадаем, што ў сёмым туры чэмпіянату 11 траўня "Крумкачы" з лікам 2:0 перамаглі футбалістаў салігорскага "Шахцёра". Яшчэ адзін матч пройдзе 13 траўня паміж "Гранітам" і мінскім "Дынама". Апошняя гульнясустрэча тура адбудзецца ажно 30 траўня: у ёй сустрэнуцца футбалісты брэсцкага "Дынама" і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ".