Naviband выступіць сёння ў фінале “Еўрабачання”

Naviband выступіць сёння ў фінале “Еўрабачання”

Беларускі дуэт Naviband выступіць сёння, 13 траўня ў фінале спеўнага конкурсу Еўрабачання, які праходзіць у Кіеве. Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка выйдуць на сцэну пад трэцім нумарам і выканаюць песню “Гісторыя майго жыцця”.

Naviband выйшаў у фінал па выніках другога паўфіналу конкурса, які адбыўся 11 траўня. Разам з беларусамі ў фінал трапілі прадстаўнікі Балгарыі, Харватыі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Румыніі, Нарвегіі, Нідэрландаў і Аўстрыі.

З першага паўфіналу адабралі прадстаўнікоў Малдовы, Азербайджана, Грэцыі, Швецыі, Партугаліі, Польшчы, Арменіі, Аўстраліі, Кіпра і Бельгіі.

Таксама ў фінале ўдзельнічаюць Вялікабрытанія, Італія, Іспанія, Францыі і Нямеччына — яны выходзяць туды аўтаматычна, на правах заснавальнікаў конкурсу. Разам з імі сёлета ў фінале Украіна — як прымаючы бок.

Жывую трансляцыю шоў можна будзе паглядзеце на тэлеканале “Беларусь 1”. Пачатак трансляцыі — у 22.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі