Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?

Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?

Напрыканцы 2017 года сацыёлаг Дар’я Урбан правяла вялікае даследаванне сістэмы сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Апытаўшы тысячу выпускнікоў беларускіх школ, Дар’я высветліла, што траціна з іх (а менавіта, 32,3%) дадаткова займаецца з рэпетытарамі.

Навошта рэпетытары патрэбныя такой колькасці вучняў?

Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?
Слайд: Даследчы цэнтр ІПМ

Палова ходзіць да рэпетытараў таму, што лічыць узровень школьнай падрыхтоўкі слабым. Сярод троечнікаў шмат тых, хто не разумеў школьныя прадметы. А сярод выдатнікаў — тых, хто да выпускнога класа забыўся пра тое, чаму яго вучылі раней. Але Дар’я Урбан лічыць, што “ўзгадаць усё” перад паступленнем — гэта не галоўны матыў, які вядзе вучняў да рэпетытараў.

Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?

“Школьная праграма цалкам адпавядае праграме цэнтралізаванага тэставання. То бок, для паступлення ў ВНУ гэтага дастаткова. Нават рэпетытар не патрэбны, калі проста сесці і вучыцца. Але пытанне ў тым, наколькі школьная праграма актуальная не для паступлення ў ВНУ, а для працягу жыцця”, — лічыць сацыёлаг.

Дарэчы, вы думаеце, да рэпетытараў ходзяць троечнікі? Здзіўлю вас: палова ад усіх, хто карыстаецца паслугамі рэпетытараў, выдатнікі. І яшчэ адзін дзіўны факт: сярод тых, хто ходзіць да рэпетытараў, больш за ўсё… гімназістаў. Пры гэтым менавіта гімназічную адукацыю ўдзельнікі апытання лічаць найлепшай.

Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?
Слайд: Даследчы цэнтр ІПМ

Атрымліваецца, што да рэпетытараў ходзяць, па-першае, тыя, хто вучыцца лепш за ўсіх, а па-другое, тыя, хто вучацца ў лепшых навучальных установах.

“Асноўнае меркаванне такое: адукацыя, якую дае школа, не актуальная на рынку працы. Увогуле, — тлумачыць аўтарка даследавання Дар’я Урбан. — Калі вучні са школы прыходзяць у ВНУ, ім кажуць: забудзьцеся пра тое, што вы вучылі ў школе.

Навошта тады была гэтая школа? Яны 11 гадоў што рабілі — доўга рыхтаваліся да паступлення ў ВНУ? Незразумела.

А пасля выпускнікі ВНУ выходзяць на працу, і ім кажуць: забудзьцеся пра тое, што вы рабілі ва ўніверсітэце. Усё ўжо абсалютна не так, гэтыя веды састарэлі”.

Нават самай лепшай у Беларусі, гімназічнай сярэдняй адукацыі, не хапае, каб упэўнена адчуваць сябе на рынку працы. Падобнага меркавання прытрымліваецца і кіраўнік адукацыйнага цэнтра “100 балаў” Яўген Лівянт:

Навошта беларускія школьнікі ідуць да рэпетытараў?

“Цяпер увогуле паступіць у ВНУ — не праблема. Заўсёды можна знайсці тую ВНУ, у які можна паступіць. То бок, заняткі з рэпетытарамі — гэта атрыманне адукацыі не для паступлення, ці, скажам, не толькі для паступлення. У першую чаргу, гэта для таго, каб на рынку працы, які цяпер вельмі канкурэнтны, выйграваць”.

Вось і атрымліваецца, што роля рэпетытараў у беларускім грамадстве істотна змяняецца. Раней да іх хадзілі, каб падрыхтавацца да паступлення. Цяпер — каб падрыхтавацца да жыцця. Бо школьнай адукацыі недастаткова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі