25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай

Спецыялісты Даследчага цэнтра ІПМ папрасілі беларускіх выпускнікоў ацаніць свой узровень валодання замежнай мовай. Апытанне прынесла наступныя вынікі: 25% школьнікаў лічаць, што не валодаюць ніводнай замежнай мовай, а сярод навучэнцаў гімназій такіх — 21%.

Большасць рэспандэнтаў адказалі, што валодаюць замежнай мовай на базавым ці элементарным узроўні. Апытанне праведзенае ў другой палове 2017 года, сярод рэспандэнтаў — 1 тысяча чалавек:

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай
Слайд: Даследчы цэнтр ІПМ

Існуюць гендарныя адрозненні ва ўзроўні валодання мовамі, а таксама адрозненні ў залежнасці ад тыпу навучальнай установы. Замежнымі мовамі не валодаюць 24,3% мужчын і 16,2% жанчын. А высокі ўзровень валодання мовай адзначаюць 4,3% мужчын і 7,4% жанчын.

Самы высокі ўзровень валодання замежнымі мовамі, паводле ўласнай ацэнкі рэспандэнтаў, дэманструюць навучэнцы гімназій і ліцэяў. Самы нізкі ўзровень у вучняў агульнаадукацыйных школ.

Пры гэтым 59% “выдатнікаў” і 48,5% “харашыстаў” гатовыя з’ехаць працаваць за мяжу, калі там ім прапануюць добрыя ўмовы. Гэта высокія міграцыйныя паказчыкі. А тых, хто не збіраецца працаваць за мяжой ні пры якіх абставінах, сярод апытаных усяго 21% і 17,3% адпаведна:

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай
Слайд: Даследчы цэнтр ІПМ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі