Навукоўцы расказалі, чым карысны аліўкавы алей

Аліўкавы алей

Аліўкавы алей / olivia

Даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказала, што ўжыванне аліўкавага алею можа зменшыць рызыку смерці ад дэменцыі на 28%, піша Blizko.by.

Усе ўдзельнікі даследавання мелі медыцынскую адукацыю і былі заняты ў сістэме аховы здароўя.

Высветлілася, што ўдзельнікі, якія ўжывалі больш за 7 грамаў аліўкавага алею ў дзень (крыху больш за палову сталовай лыжкі), аказаліся менш схільныя да рызыкі смерці ад дэменцыі.

Гэтая тэндэнцыя захоўвалася незалежна ад таго, ці прытрымліваліся яны прынцыпаў міжземнаморскай дыеты ці якасць іх рацыёну пакідала жадаць лепшага. Замена 5 грамаў маргарыну або маянэзу на аліўкавы алей таксама зніжае рызыку смерці ад дэменцыі на 8-14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі