Навукоўцы: вада ў нетрах Месяца і Зямлі паходзіць з адной крыніцы
Планетолагі прааналізавалі ізатопны склад узораў глыбіннай мантыі Месяца, дастаўленых "Апалонамі" на нашу планету.
Яны прыйшлі да высновы, што малекулы вады ў іх і ў матэрыі Зямлі паходзяць з адной і той жа крыніцы, якой найхутчэй былі астэроіды.
Такім чынам з'явіўся яшчэ адзін аргумент супраць класічнай тэорыі фармавання Месяца. Яшчэ ў 2011 годзе навукоўцы з Інстытута Карнегі ў Вашынгтоне выявілі нечакана высокую канцэнтрацыю вады ў грунце з Месяца. На збор дадзеных аб яе ізатопным складзе спатрэбіліся яшчэ два гады, інфармуе РІА "Новости".
На падставе свайго адкрыцця амерыканскія навукоўцы робяць выснову, што ранейшая версія пра сутыкненне планетнага цела з Зямлёй, у выніку чаго адбыўся выкід у космас матэрыі і ўтварыўся спадарожнік, не пацвярджаецца.
Фота — Carnegie Institution of Washington