Навукоўцы: забарона абортаў звязаная з высокай дзіцячай смяротнасцю
Вынікі апошняга амерыканскага даследавання
Забарона абортаў звязаная з высокай дзіцячай смяротнасцю. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы ў новым даследаванні, дзе былі прааналізаваныя дадзеныя па Злучаным Штатам Амерыкі.
Як піша блог cybulinka, у штатах з найбольш абмежаваным доступам да абортаў назіраўся найвышэйшы ўзровень дзіцячай смяротнасці ў 2014-2018 гадах.
Агулам паказчык у такіх штатах павялічыўся на 16%.
Такая заканамернасць у шмат чым звязаная з тым, што здароўе немаўлят наўпрост залежыць ад стану здароўя і ўмоў жыцця іх матуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.