Надзвычайнае здарэнне з нованароджаным у Салігорску: каментар лекара-гінеколага

Інтэрны

Інтэрны / meduza.io

"Тут два варыянты: альбо справу замнуць, таму што ў нас заўсёды ўсе адзін аднаго пакрываюць, альбо, калі будзе розгалас, зладзяць публічную лупцоўку". Так рэагуе лекар-гінеколаг Станіслаў Салавей на патрабаванне жыхаркі Салігорску пакараць медыкаў за халатнасць, у выніку якой (паводле яе слоў) нованароджаны сын апынуўся ў рэанімацыі.

Сваю гісторыю Дар'я Дэйлід распавяла ў TikTok. Пасля яе скаргаў Міністэрства аховы здароўя накіравала ў Салігорскую цэнтральную раённую лякарню спецыяльную праверку на чале з намесніцай дырэктара па акушэрстве і гінекалогіі РНПЦ "Маці і дзіця" Аленай Гашкевіч.

А ці ёсць рэальныя прычына караць дактароў?

Вось, што гаворыць пра гэта Станіслаў Салавей, паслухаўшы, на што скардзіцца пацыентка.

Доктор Станислав Соловей
Станіслаў Салавей / Алесь Минаў, "Люстэрка"

Пытанне слізкае

— Калі мы апусцім хамства і тое, што ёй не расказвалі, што адбываецца падчас родаў (на жаль, такое ў нашыя дні здараецца даволі часта), то толькі выцісканне дзіцяці спосабам Крыстэлера з'яўляецца касяком.

[Прыём Крыстэлера — гэта калі акушэр падчас другога этапу родаў цісне "на матку праз пярэднюю брушную сценку парадзіхі ў напрамку зверху ўніз". У многіх краінах ён не выкарыстоўваецца. Еўрарадыё].

А так яе паклалі на 41-м тыдні, як і мусілі пакласці. Падрыхтоўвалі некалькі дзён. Чакалі пачатку радавой дзейнасці. Роды не пачаліся — паставілі прастын (гармон, які выкарыстоўваецца для таго, каб змякчыць шыйку маткі і зрабіць яе больш кароткай).

Ёй далі паспаць, хутчэй за ўсё, паставіўшы кропельніцу з прамедолам (анальгетык для абязбольвання родаў). І ўжо на актыўны перыяд родаў паставілі кропельніцу з аксітацынам (стымулюе адкрыццё шыйкі маткі) і эпідуралкай (абязбольвае).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі