У бальніцы ў Салігорску пацярпела дзіця, там працуе спецкамісія Мінаховы здароўя

Салігорская цэнтральная раённая бальніца

Салігорская цэнтральная раённая бальніца / sb.by

У Цэнтральнай раённай бальніцы ў Салігорску з аўторка працуе спецкамісія Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Яна ацэньвае "якасць аказання меддапамогі адной з пацыентак". Што менавіта з ёй здарылася, не ўдакладняецца. Адзначаецца толькі, што чыноўнікі звярнулі ўвагу на "сітуацыю, пра якую расказала пацыентка ў адной з сацыяльных сетак". БЕЛТА ўдакладняе, што "жанчына скардзіцца на халатныя адносіны медработнікаў радзільні ў Салігорску, у выніку чаго пацярпеў яе нованароджаны сын".

Члены камісіі сустрэліся з прадстаўнікамі раддома, дзяжурнай брыгады, вывучылі меддакументацыю і запісы сістэмы відэаназірання. Адзначаецца, што задача спецыялістаў з Мінска — "ацаніць усе этапы аказання медыцынскай дапамогі жанчыне".

У склад спецкамісіі Міністэрства аховы здароўя ўвайшлі высокакваліфікаваныя спецыялісты РНПЦ "Маці і дзіця", акушэры-гінеколагі, неанатолагі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі і прадстаўнікі кафедраў БДМУ. Ёй кіруе намесніца дырэктара па акушэрстве і гінекалогіі РНПЦ "Маці і дзіця" Алена Гашкевіч. "Для ацэнкі сітуацыі на месцы", у Салігорск накіраваны намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі