Навукоўцы ЗША выявілі новую мутацыю каранавіруса

Мутацыя каранавіруса / pixabay.com
Мутацыя каранавіруса / pixabay.com

Навукоўцы ЗША знайшлі новую мутацыю каранавіруса SARS-CoV-2. Яны мяркуюць, што яе прывезлі ў Амерыку з Еўропы.

Мутант больш заразны і гэтакі ж агрэсіўны, як і звычайны вірус. Інакш кажучы, верагоднасць заражэння людзей падвышаецца, але хвароба працякае са звычайнымі сімптомамі па ўжо апісаных сцэнарах.

Новая версія віруса хутчэй размнажаецца ў верхніх дыхальных шляхах — у носе, пазухах і горле. Здавалася б, нічога страшнага, але мутацыя ставіць пад пытанне ўсю праведзеную да гэтага працу па пошуку вакцыны ад COVID-19. Бо вакцыны, велізарная колькасць якіх у цяперашні час тэстуецца, распрацаваныя ў разліку на больш старыя штамы віруса.

Даследчыкі называюць новую мутацыю G614. Яны сцвярджаюць, што яна ўжо амаль цалкам замяніла першую версію, распаўсюджаную ў Еўропе і ЗША пад назвай D614, перадае CNN.

У ЗША на фоне масавых беспарадкаў, што грымелі ў мінулым месяцы, назіраецца рэзкі прырост новых выпадкаў COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі