Найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі 2016 года стаў Ігар Стасевіч
На цырымоніі закрыцця футбольнага сезона "Зорны мяч-2016" былі названыя найлепшыя гульцы беларускага чэмпіяната.
Найлепшым футбалістам сёлетняга чэмпіянату Беларусі стаў Ігар Стасевіч, паўабаронца БАТЭ. Найлепшым нападнікам прызналі Віталя Радзівонава. Найлепшым паўабаронцам стаў Міхаіл Гардзяйчук, а найлепшымі бамбардзірамі — Гардзяйчук і Радзівонаў. Усе яны з БАТЭ.
Дарэчы, Радзівонава прызналі і самым каштоўным гульцом чэмпіянату: на яго рахунку ў гэтым сезоне 15 галоў і 9 плённых перадачаў.
Найлепшым футбалістам Беларусі быў названы Цімафей Калачоў.