Наймальнікі размясцілі 2300 вакансій у брэсцкай службе занятасці

Працоўная кніжка / БрестСити
Працоўная кніжка / БрестСити

За першыя паўгода 2021 года наймальнікі размясцілі 2300 вакансій у брэсцкай службе занятасці. Гэта на 66% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года, паведамляе старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук у сваім ТГ-канале.

З гэтай прычыны гарвыканкам правядзе "Кірмаш вакансій", дзе беспрацоўныя змогуць "наладзіць кантакт з працадаўцамі і атрымаць актуальную інфармацыю аб вакантных месцах". Кірмаш будзе праходзіць 8 ліпеня па адрасе вул. Энгельса, 3 з 10.00 да 12.00.

Рагачук падкрэслівае што вакансіі для працаўладкавання жыхароў рэгіёна пададуць каля 50 наймальнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі