Назарбаеў падпісаў указ пра пераход Казахстана на лацінку

Назарбаеў падпісаў указ пра пераход Казахстана на лацінку

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ пра пераход краіны на лацінку. Тым жа ўказам зацверджаны новы алфавіт, заснаваны на лацінскай графіцы. 

Мяркуецца, што Казахстан цалкам адмовіцца ад кірыліцы да 2025 года. Назарбаеў раней тлумачыў змену алфавіту "палітычнымі прычынамі".

У новым казахскім алфавіце 32 літары. Кірылічныя літары старога алфавіту замяняюцца на лацінскія на аснове іх фанетычнага падабенства. Акрамя таго, у новым алфавіце ёсць дзевяць літар з апострафамі, якія азначаюць, напрыклад, шыпячыя і іншыя гукі (старой літары "ш" будзе адпавядаць s'), паведамляе РБК.

Назарбаеў падпісаў указ пра пераход Казахстана на лацінку
Фота: Афіцыйны сайт прэзідэнта Казахстана

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі