Названыя найлепшыя кнігі года для дзяцей
Арганізатары літаратурнай прэміі Цёткі, у якой адзначаюцца найлепшыя кнігі для дзяцей, выбралі лаўрэатаў сезона.
У намінацыі "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў" перамагла кніга Вольгі Гапеевай "Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі" (выдавецтва "Галіяфы").
У намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне" перамога дасталася славутаму мастаку Валерыю Славуку, які аформіў зборнік казак "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" (выдавецтва "Янушкевіч").
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. Яна заснаваная ў гонар вядомай беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (1876-1916), якая мела псеўданім "Цётка" і стала аўтаркай кнігі "Першае чытанне для дзетак беларусаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.