Назваў напад на Польшчу агрэсіяй СССР: СМІ даведаліся, у чым вінавацяць Пачобута

Анджэй Пачобут / Belnaviny.by
Анджэй Пачобут / Belnaviny.by

Палітвязню Анджэю Пачобуту ўдалося перадаць з-за кратаў, у чым яго абвінавачваюць. У справе фігуруюць гістарычныя факты пра напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе і артыкул у СМІ ад 2006 года. Гэтая інфармацыя ад Пачобута трапіла ў распараджэнне польскага выдання "Rzeczpospolita".

"...пракуроры дыктатара ўстанавілі, што размовы Пачобута аб савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасня 1939 года былі "распальваннем нянавісці па нацыянальнай прыкмеце". Таму што, згодна прапагандзе Лукашэнкі і Крамля, тады адбылося "вызваленне ўкраінскага і беларускага народаў, прыгнечаных Польшчай," — піша "Rzeczpospolita".

Гаворыцца таксама аб артыкуле ў "Gazeta Wyborcza". Там Анджэй Пачобут распавядаў пра жорсткае падаўленне пратэстаў пасля выбараў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі