Неадэкватныя мужчыны на мікрааўтобусе прарываліся з Украіны ў Беларусь

Неадэкватныя мужчыны на мікрааўтобусе прарываліся з Украіны ў Беларусь

Двое неадэкватных мужчын на мікрааўтобусе "Mercedes Sprinter" прарываліся з Украіны ў Беларусь. Здарэнне адбылося ў сераду ў міжнародным пункце пропуску "Славуціч" у Чарнігаўскай вобласці. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, мікрааўтобус рухаўся на вялікай хуткасці, не зважаючы на сігналы памежнікаў. Ён аб'язджаў бетонныя блокі, зламаў шлагбаўм, аднак да Беларусі не прарваўся — украінскія памежнікі здолелі яго спыніць.

Паведамляецца, што мужчыны везлі з сабой 30 мяхоў з мукой і макаронамі. Ні 21-гадовы кіроўца, грамадзянін Украіны, ні яго пасажыр пры сабе не мелі дакументаў. Мяркуецца, што яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Следства праводзіць паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі