Небяспечней, чым у Самалі. Беларусь апынулася на 116 месцы па ўзроўні бяспекі
На вуліцах Мінска / "Камсамольская праўда ў Беларусі"
Глабальная база дадзеных Numbeo апублікавала рэйтынг самых бяспечных для падарожжаў краін. Беларусь у гэтым рэйтынгу апынулася на 116 радку. Менш небяспек турыстаў чакае нават у Самалі, Гватэмале і Балівіі.
Самая бяспечная краіна, паводле складальнікаў рэйтынгу, — гэта Катар. У тройку лідэраў таксама ўвайшлі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Тайвань. Сярод еўрапейскіх краін самая бяспечная — гэта Швейцарыя. Беларусь таксама атачаюць краіны, у якія можна ездзіць без вялікай боязі: Польшча — на 29-м месцы, Літва — на 36-м, Латвія — на 46-м, Расія — на 49-м і Украіна — на 81-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.