Нецвярозы кіроўца маршруткі вёз пасажыраў з Мінска ў Пінск

Нецвярозы кіроўца маршруткі вёз пасажыраў з Мінска ў Пінск

Нецвярозы кіроўца маршруткі вёз пасажыраў з Мінска ў Пінск. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 26 траўня. А 12-й гадзіне ў аператыўна-дзяжурную службу Дзяржаўтаінспекцыі паступіла паведамленне, што кіроўца маршрутнага таксі можа быць нецвярозы (хто патэлефанаваў, не паведамляецца). Праз паўгадзіны яго затрымалі ў Івацэвіцкім раёне на трасе М1. У маршрутцы ехалі два пасажыры. На медыцынскім аглядзе ў выдыханым 46-гадовым кіроўцам паветры выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

На жыхара Пінскага раёна склалі пратакол аб кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Яму пагражае вялікі штраф — ад 50 да 100 базавых (ад 1275 да 2550 рублёў). Таксама кіроўцу пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі