Некалькім супрацоўнікам Wargaming у Літве нечакана анулявалі ВНЖ

"З улікам канкрэтных абставінаў" / Ілюстрацыйнае фота shutterstock.com
"З улікам канкрэтных абставінаў" / Ілюстрацыйнае фота shutterstock.com

Некалькім супрацоўнікам кампаніі Wargaming у Літве нечакана анулявалі ВНЖ. Прычына — служба ў беларускім войску па кантракце.

Як піша "Зеркало", 18 ліпеня супрацоўнікам літоўскага офіса Wargaming прыйшоў ліст ад кіраўніцтва. У ім адміністрацыя папярэдзіла, што Літва можа ануляваць віды на жыхарства тым, хто служыў у беларускім войску па кантракце. У лісце ішла гаворка як мінімум пра 2 супрацоўнікаў, якіх ужо пазбавілі ВНЖ.

Літва анулюе віды на жыхарства беларусам якія раней служылі па кантракце ва Узброеных сілах РБ прапаршчыкамі і афіцэрамі. Прычым рашэнне прымаецца без усялякага папярэджання, проста ставяць перад фактам.

У Дэпартаменце па міграцыі пры МУС Літвы кажуць, што падобныя рашэнні міграцыйныя службы прымаюць на падставе рэкамендацый Дэпартамента дзяржбяспекі. Супрацоўнікі апошняга спасылаюцца на "пагрозу дзяржаўнай бяспецы з боку замежнікаў". У кожным канкрэтным выпадку яе ацэньваюць "з улікам канкрэтных абставінаў".

З пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны Літва анулявала часовыя віды на жыхарства некалькім тысячам беларусаў і расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі