Літва з пачатку вайны анулявала больш за 3 тысячы ВНЖ беларусаў і расіян

Вільнюс / delfi.lt
Вільнюс / delfi.lt

З пачатку вайны ва Украіне Літва анулявала часовыя віды на жыхарства некалькім тысячам беларусаў і расіян, піша рэсурс 15min.lt. За гэтыя паўтара года літоўскіх часовых ВНЖ пазбавіліся 2905 грамадзян Беларусі і Расіі. Яшчэ 160 беларусаў і расіян пазбавіліся пастаянных відаў на жыхарства. Рэсурс таксама адзначае, што за гэты перыяд (з пачатку вайны да сярэдзіны ліпеня 2023 года) дакументы на ВНЖ падала амаль 56 тысяч беларусаў і расіян. Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, на ліпень 2023 года ў Літве пражывае каля 60 тысяч беларусаў.

Адзначым, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступае за абмежаванне правоў беларусаў нароўні з расіянамі ў пытаннях, якія тычацца атрымання грамадзянства і віду на жыхарства ў краіне. У красавіку Сейм Літвы прыняў закон аб нацыянальных абмежаваннях. Але абмежаванні датычна атрымання грамадзянства і ВНЖ ўвялі толькі для грамадзян Расіі. Наўседа мяркуе, што да гэтага пытання трэба вярнуцца, паколькі сітуацыя абвастрылася ў сувязі са з'яўленнем у Беларусі ПВК "Вагнер".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі