Некаторых удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" затрымалі

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху". У прыватнасці, ёсць звесткі, што затрымалі Віктара Шапуцьку і яшчэ двух удзельнікаў шэсця, прозвішчы якіх невядомыя. Пра аднаго з іх вядома, што ён меў пры сабе ўкраінскі сцяг.

Як інфармуе БелаПАН, рабіліся спробы затрымаць грамадскіх актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага, але ім удалося сысці ад пераследу.

Назіральнікі чулі, як па рацыі супрацоўнікам міліцыі загадвалі выпускаць з парку каля чарнобыльскай каплічкі толькі тых удзельнікаў акцыі, у якіх няма сімволікі.

На фота з сацыяльных сетак — Максім Вінярскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі