Некаторыя ўкраінскія дальнабойныя дроны выкарыстоўваюць штучны інтэлект

Украінскія дальнабойныя беспілотнікі становяцца для расіян праблемай

Украінскія дальнабойныя беспілотнікі становяцца для расіян праблемай / cnn.com

Некаторыя ўкраінскія дальнабойныя дроны, якія атакуюць аб'екты ў Расіі, выкарыстоўваюць штучны інтэлект, паведамляе СNN са спасылкай на свае крыніцы. Дзякуючы "машыннаму зроку", беспілотнік лепш арыентуецца і пазбягае перашкод, таксама забяспечваецца дакладнасць удараў.

На беспілотніку ёсць тэрмінальны камп'ютар са спадарожнікавымі данымі і звесткамі пра мясцовасць. Палёты ўзгадняюцца загадзя з заходнімі саюзнікамі, і маршрут адпавядае плану палёту. У выніку ўдары наносяцца з дакладнасцю да некалькіх метраў.

"Машынны зрок" дазваляе беспілотніку самастойна вызначаць геаграфію і мэту, да якой ён рухаецца. Гэта робіць яго цалкам аўтаномным — яму не патрабуецца ніякай сувязі са спадарожнікамі. Пры гэтым эксперты кажуць, што гэта яшчэ "адна з ранніх стадый раскрыцця патэнцыялу гэтай тэхналогіі".

CNN не змагла атрымаць каментары ГУР Мінабароны Украіны і СБУ наконт выкарыстання тэхналогіі штучнага інтэлекту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі