У Татарстане дроны-камікадзэ атакавалі вытворчасць "Шахедаў"

Наступствы выбуху беспілотнікаў на тэрыторыі прадпрыемства ў Татарстане

Наступствы выбуху беспілотнікаў на тэрыторыі прадпрыемства ў Татарстане / t.me/bazabazon/

Раніцай 2 красавіка ў Татарстане ў гарадах Елабуга і Ніжнякамск дроны-камікадзэ атакавалі вытворчасць "Шахедаў". Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што "сур'ёзных разбурэнняў няма", а "тэхналагічны працэс прадпрыемстваў не парушаны".

У выніку атакі дронаў ёсць пацярпелыя — 7 чалавек, у іх лёгкія раненні. Сцвярджаецца, што на тэрыторыю прадпрыемства ў Елабузе ўпалі тры дроны. У двух інтэрнатах, у якіх жывуць працаўнікі прадпрыемства "Алабуга" і студэнты, выбітыя вокны і дзверы. Пра тое, што там пабудавалі вялізную вытворчасць для зборкі "Шахедаў" з камплектуючых з Ірана, стала вядома летась. Меркавалася, што Татарстан далёка ад Украіны (1200 км ад мяжы), і пагрозы ўкраінскіх баявых дронаў няма.

Цяпер працаўнікоў згаданых прадпрыемстваў заклікаюць не панікаваць і працягваць працу па вытворчасці беспілотнікаў, якія пасля атакуюць Украіну.

У Ніжнякамску быў атакаваны і нафтаперапрацоўчы завод — дрон трапіў у тэхналагічную ўстаноўку, пачаўся пажар. Ёсць пацярпелыя.

У Татарстане дроны-камікадзэ атакавалі вытворчасць "Шахедаў"
У Татарстане дроны-камікадзэ атакавалі вытворчасць "Шахедаў"
vk.com/novosti_elabugi
У Татарстане дроны-камікадзэ атакавалі вытворчасць "Шахедаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі