Непрышчэпленых беларусаў усё ж будуць пускаць у Польшчу

Непрышчэпленых беларусаў усё ж будуць пускаць у Польшчу

Польшча пачынае актыўна змагацца з завознымі выпадкамі адру. СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляюць, што палякі разглядаюць магчымасць забараніць уезд замежнікам, якія не маюць прышчэпкі ад адру. Нібыта гэта закране перш за ўсё замежнікаў з Усходу, што непасрэдна тычыцца і беларусаў.

Аднак прэс-сакратар Галоўнай санітарнай інспекцыі (Główny Inspektorat Sanitarny) Польшчы Ян Бондар у каментары Еўрарадыё супакойвае і кажа, што ніякай забароны ўезду для беларусаў не плануецца:

“У Польшчы шмат замежнікаў, і не ўсе маюць прышчэпкі, а ў Польшчы прышчэпкі дзецям абавязковыя. Таму мы будзем звяртацца да ўкраінцаў і беларусаў, якія пастаянна пражываюць у Польшчы, і будзем ім нагадваць, што прышчэпкі для дзяцей у Польшчы абавязковыя і бясплатныя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі