Нетрадыцыйная медыцына ўсё бліжэй: на беларускі рынак пусцілі БАДы з Кітаю

Кітайскія таблеткі

Кітайскія таблеткі / Pikabu

У Беларусі зацверджанае палажэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы кітайскай вытворчасці. Гэтаму прысвечаная пастанова Савета міністраў №569 ад 31 жніўня 2023 года. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і набывае моц з 4 верасня.

У чэрвені 2023 года падпісаны ўказ №161, які спрашчае парадак дзяржаўнай рэгістрацыі прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны. Цяпер Саўмін вызначыў, як гэта будзе працаваць.

Рэгістраваць БАДы з Кітая будзе Міністэрства аховы здароўя. Спрошчаная працэдура даступная для дабавак кітайскай вытворчасці, зарэгістраваных у КНР. Зацікаўленымі ў рэгістрацыі асобамі прызнаныя беларускія кампаніі — рэзідэнты індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

Для рэгістрацыі трэба будзе прадставіць заяву, а таксама натарыяльна завераныя копію і пераклад кітайскага дакумента аб рэгістрацыі і бяспецы біялагічна актыўнай дабаўкі. БАД будзе рэгістравацца на ўвесь тэрмін дзеяння дакумента аб бяспецы, выдадзенага ў Кітаі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі