Невядомы мужчына захапіў закладнікаў на поўдні Францыі
Невядомы мужчына захапіў некалькі закладнікаў у супермаркеце ў дэпартаменце Од на поўдні Францыі. Адначасова ў выніку страляніны ў тым жа рэгіёне быў паранены паліцыянт, перадае Бі-Бі-Сі.
Праваахоўнік быў паранены ў плячо ў горадзе Каркасон. Невядомы адкрыў агонь па групе паліцыянтаў, якія вярталіся ў аддзяленне пасля дзяжурства.
У той жа самы час паступіла інфармацыя, што ў супермаркеце Super U у гарадку Трэбе. Мясцовыя ўлады заявілі ў сацсетках, што паліцыя пачала спецаперацыю. Як паведамляецца, у самім супермаркеце пры захопе закладнікаў былі чутныя стрэлы.
Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп назваў сітуацыю ў Трэбе сур'ёзнай. Міністр унутраных спраў Жэрар Калон заявіў, што бліжэйшым часам намераны адправіцца на месца здарэння.
У жандармерыі кажуць, што пры здарэння ў Трэбе, як мяркуецца, загінулі два чалавекі і яшчэ некалькі атрымалі раненні.
Мэр горада Эрык Менасі паведаміў, што загінуў адзін чалавек, а другі быў паранены, аднак яго стан невядомы. Таксама мэр заявіў, што ўсе закладнікі адпушчаныя, а захопінік знаходзіцца сам-насам з афіцэрам паліцыі. Аднак спецаперацыя пакуль не завершаная.
Таксама ёсць звесткі, што захопнік назваў сябе "ваяром Ісламскай дзяржавы".